Урачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прымеркаваны да Дня маці
14 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня маці. Дырэктар архіва Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч шчыра павіншаваў жаночую палову калектыву са святам і ў сваім выступленні адзначыў, што ў гэты дзень мы з асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю думаем пра самага галоўнага чалавека ў жыцці любога з нас – пра маці. Менавіта ёй мы абавязаны самім жыццём, безумоўнай любоўю, верай у нашы сілы і тым душэўным цяплом, што сагравае нас з самага дзяцінства. У завяршэнні ўрачыстага сходу прафсаюзны камітэт НГАБ ў г.Гродна выказаў жаночай палове калектыву шчырыя пажаданні і паднёс салодкія падарункі.
На фота: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас урачыстага сходу.
![]() |

