Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Выстава дакументаў «Моцна трымаемся на здымку, гэтак жа моцна будзем трымацца і ў жыцці»

Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любві ў Беларусі архівістам аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Ю.А.Кісялёвай падрыхтавана выстава дакументаў «Моцна трымаемся на здымку, гэтак жа моцна будзем трымацца і ў жыцці».

На выставе прадстаўлены дакументы з архіўнага фонду асабістага паходжання Галіны Пятроўны Маркінай (1931–1985) – актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народнай артысткі БССР. Галіна Маркіна нарадзілася ў сям’і акцёраў. Дома пастаянна вялі размовы пра п’есы, ролі і спектаклі. Любоў да тэатра бацькі перадалі сваёй дачцэ. Бацька – П.А.Маркін (1903–1958), акцёр Брэсцкага абласнога тэатра драмы, заслужаны артыст БССР. Маці – В.С.Захарава (1908–1981), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка БССР.

Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў і раскрывае адносіны ў акцёрскай сям’і Маркіных, пранізаныя цеплынёй, павагай адзін да аднаго, любоўю і падтрымкай.

Выстава размешчана ў другім корпусе архіва (вул.Леніна, 32) і даступна для супрацоўнікаў і карыстальнікаў чытальнай залы.

 

1. Сям’я Маркіных. ДАВц Ф.2381 Воп.1 Спр.153 Арк.8.
2. Фрагмент выставы «Моцна трымаемся на здымку, гэтак жа моцна будзем трымацца і ў жыцці».
3. Выстава «Моцна трымаемся на здымку, гэтак жа моцна будзем трымацца і ў жыцці».