БДАКФФД знаёміцца з Нацыянальным аэрапортам Мінск
09 кастрычніка верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў наведалі Нацыянальны аэрапорт Мінск. Экскурсія прысвечана Дню архівіста. Работнікі архіва мелі магчымасць агледзець службовыя зоны, наведаць аварыйна-выратавальную станцыю, пазнаёміцца з аэрадромнай спецтэхнікай, паназіраць за ўзлётам і пасадкай самалётаў, а таксама была магчымасць дакрануцца да паветранага судна і пасядзець у кабіне пілотаў.
Падчас займальнай трохгадзіннай экскурсіі работнікі даведаліся пра гісторыю Нацыянальнага аэрапорта, падрабязнасці і асаблівасці работы вялізнага авіяпрадпрыемства.
![]() |
| 1. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў сумесна з дырэктарам архіва А.М.Ганчаром на экскурсіі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 2026 г. |
![]() |
| 2. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на экскурсіі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 2026 г. |
![]() |
| 3. Нацыянальны аэрапорт Мінск 2026 г. |



