Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Экскурсія работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводстве і кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў на БелАЗ

10 кастрычніка 2026 г. работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у начале з дырэктарам Дэпартамента Алегам Леанідавічам Воінавым, а таксама шэраг дырэктараў і намеснікаў дырэктараў рэспубліканскіх архіўных устаноў наведалі з экскурсіяй знакаміты Беларускі аўтамабільны завод — найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці – «БелАЗ» у г.Жодзіна.

Экскурсія была прымеркавана да прафесійнага свята Дня архівіста і арганізавана пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па музеі прадпрыемства і арганізавана знаёмства з гісторыяй завода, яго дасягненнямі і традыцыямі.

Была рэалізавана магчымасць падняцца на самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал, экскурсанты азнаёміліся на назіральнай пляцоўцы з узорамі выпускаемай прадукцыі. Уразілі сваімі размерамі не толькі машыны, але і тэрыторыя завода — гэта своеасаблівы горад у горадзе, з вуліцамі, плошчамі, аўтобуснымі прыпынкамі.

Экскурсія выклікала яркія эмоцыі і пакінула незабыўныя ўражанні.

 

1. Калектыў у музеі БелАЗ
2. Калектыў у зборачным цэху
3. Калектыў на самым вялікім самазвале, які вырабляецца холдынгам БелАЗ
4. Мадэль 130-ці тоннага самазвала БелАЗ адзначанай знакам якасці
5. Кіраўніцтва Дэпартамента ў першай мадэлі выпушчанай БелАЗ