Экскурсійная паездка працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прымеркаваная да Дня архівіста
10 кастрычніка 2026 года супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна прынялі актыўны ўдзел у займальнай экскурсійнай паездцы, прымеркаванай да Дня архівіста. У ходзе насычанай праграмы ўдзельнікі наведалі цудоўны архітэктурны ансамбль – палацавы комплекс у Ружанах (Ружанскі замак), які належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Затым яны пабывалі ў мемарыяльным музеі-сядзібе імя Т.Касцюшкі (ур. Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна). Кульмінацыяй паездкі стала наведванне ўнікальнага помніка неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя ў беларускім мястэчку Косава – палаца графаў Пуслоўскіх (Косаўскі замак). Гэтая паездка пакінула ў супрацоўнікаў архіва масу яркіх уражанняў, умацавала карпаратыўны дух і дазволіла бліжэй пазнаёміцца з багатай гістарычнай і прыроднай спадчынай роднай краіны.
![]() |
| 1. Падчас наведвання Ружанскага замка |
![]() |
| 2. Падчас наведвання музея-сядзібы імя Т.Касцюшкі |
![]() |
| 3. Падчас наведвання Косаўскага замка |



