Удзел БДАМЛМ у навучальных курсах для маладзёжнага актыву прафсаюза дзяржустаноў
У перыяд з 8 па 11 кастрычніка 2026 года на пляцоўцы гасцінічнага комплексу «Арбіта» адбыліся курсы маладзёжнага актыву прафсаюза дзяржустаноў. Мерапрыемства было прысвечана тэме: «Эфектыўныя практыкі прымянення актуальных інструментаў інфармацыйнай працы ў лічбавым асяроддзі». У складзе ўдзельнікаў навучанне прайшла вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) К.А.Лукіна. У ходзе курсаў асноўны акцэнт быў зроблены на практычных навыках стварэння фота – і відэакантэнту для сацыяльных сетак. Асаблівая ўвага надавалася спецыфіцы вядзення Telegram-каналаў і акаўнтаў у Instagram прафсаюзных ячэяк, а таксама пытанням інтэграцыі інструментаў штучнага інтэлекту ў паўсядзённую інфармацыйную працу. Фармат заняткаў насіў інтэрактыўны характар, што дазволіла ўдзельнікам не толькі атрымаць новыя веды, але і абмяняцца вопытам у нефармальнай абстаноўцы.
![]() |
| 1. Уручэнне дыплома вядучаму архівісту БДАМЛМ К.А.Лукіной |
![]() |
| 2. Падчас лекцыі «Тэксты і кантэнт стратэгія новых медыя» |
![]() |
| 3. К.А.Лукіна з рэдактарам студыі тэлебачання МТРК «Мір» Р.М.Турковым |
![]() |
| 4. Маладзёжны актыў прафсаюза дзяржустаноў на курсах |




