Семінар-практыкум Дзяржархіва Мінскай вобласці ў Смалявічах: актуальныя пытанні справаводства
08 кастрычніка 2026 года загадчык аддзела Сакалова Людміла Анатольеўна і вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ Ліпская Таццяна Мікалаеўна ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» правялі семінар-практыкум на базе Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Смалявіцкага райвыканкама, у тым ліку надзеленых правамі юрыдычнай асобы, а таксама спецыялісты сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржаўнага архіва.
У ходзе семінара-практыкума былі разгледжаны актуальныя пытанні па арганізацыі справаводства, рабоце з электроннымі дакументамі і дакументамі ў электронным выглядзе, забеспячэнні захаванасці дакументаў архіваў, правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, а таксама па падрыхтоўцы да перадачы дакументаў пастаяннага захоўвання ў дзяржархіў.
Сустрэча прайшла ў фармаце актыўнага дыялогу. Удзельнікі змаглі атрымаць кваліфікаваныя адказы на практычныя пытанні, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы з дакументамі на месцах і аптымізаваць працэс іх архіўнага захоўвання.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |


