Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў г.Петразаводску
1-2 катрычніка 2026 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава прыняла ўдзел у IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і генеалогія», арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Карэлія і Нацыянальным архівам Рэспублікі Карэлія (г.Петразаводск).
У 2025 годзе Нацыянальны архіў Рэспублікі Карэлія і Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, у рамках якога быў рэалізаваны сумесны электронны выставачны праект «Гарады-пабрацімы: Петразаводск і Брэст».
1 кастрычніка падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя выстаўкі. Сумесны праект прадставілі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Карэлія А.М.Марозаў і дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава.
Выстаўка складаецца з двух раздзелаў: «Горад, народжаны ў парахавым дыме: гісторыя і сучаснасць Петразаводска» і «Брэст: на скрыжаваннях гісторыі», якія знаёмяць з гістарычным мінулым гарадоў-пабрацімаў.
У рамках канферэнцыі арганізатарамі была прадугледжана работа тэматычнай сесіі «Петразаводск і Брэст: дыялог гарадоў-пабрацімаў у люстэрку агульнай гістарычнай памяці», на якой адбыліся выступленні дырэктара архіва Ганны Карапузавай аб гісторыі горада Брэста і загадчыка філіяла «Музей 5 форт» ГУ «Мемарыальны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з дакладам «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»: захаванне гістарычнай праўды і памяці (да 85-годдзя абароны)», а таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Мерапрыемства асвятлялася мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі.
![]() |
| 1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава выступае з дакладам аб гісторыі Брэста |
![]() |
| 2. Падчас тэматычнай сесіі канферэнцыі |
![]() |
| 3. Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Карэлія А.У.Шыбанаў уручае Падзячны ліст дырэктару дзяржархіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузавай |
![]() |
| 4. Фрагмент навін ДТРК «Карэлія» аб мерапрыемстве |




