Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з В.У.Статкевіч, інспектарам прапаганды Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» у рамках Адзінага дня бяспекі
24 верасня 2026 года у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылася сустрэча працоўнага калектыву са Статкевіч Аксанай Уладзіміраўнай, інспектарам прапаганды Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» у рамках Адзінага дня бяспекі. Інспектар нагадала аб дзеяннях пры ўзнікненні пажару, а таксама правілах выкарыстання агнетушыцеля. У завяршэнні сустрэчы калектыву быў прадэманстраваны фільм «Як чытаць план эвакуацыі».
![]() |
| 1.Працоўны калектыў НГАБ у г. Гродна падчас сустрэчы |

