Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«Тут першы крок свой зрабіла вайна…» – да 55-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

 


«Здесь первый шаг свой сделала война…
В июне, в сорок первом, на рассвете.
Здесь нынче соловьи, и тишина
Струится в заводи с зеленых вётел»

С.Орлов.

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» быў адкрыты 25 верасня 1971 г. у прысутнасці дзяржаўных і партыйных дзеячаў БССР, ветэранаў абароны Брэсцкай крэпасці, членаў сем’яў загінуўшых, дэлегацый гарадоў-герояў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, жыхароў г.Брэста і Брэсцкай вобласці.

На YouTube-канале БДАКФФД да 55-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» размешчаны промаролік да выставы « Тут першы крок свой вайна зрабіла…».

У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 1600 адзінак уліку фотадакументаў з 1935 па 2024 гг., каля 400 адзінак уліку кінадакументаў з 1944 па 2025 гг., больш за 40 адзінак уліку фонадакументаў з 1975 па 1965 гг., звязаных з Брэсцкай крэпасцю.

Даваенныя фотадакументы прадстаўлены відамі Брэсцкай крэпасці, а таксама групавымі фатаграфіямі і партрэтнымі здымкамі вайскоўцаў Брэсцкага гарнізона. Шэраг фотаздымкаў з відамі разбуранай крэпасці былі зроблены летам 1944 г. падчас вызваленчых баёў за Брэст. Пасляваенныя фотадакументы былі зроблены падчас сустрэч ветэранаў абароны Брэсцкай крэпасці, а таксама наведвання крэпасці рознымі дэлегацыямі і правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, адкрыцця Музея абароны Брэсцкай крэпасці і мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Фотадакументы XXI стагоддзя знялі правядзенне пошукавых работ, цэрэмоніі перапахавання цел загінуўшых, рэканструкцыі баёў, удзельнікаў акцыі «Беларусь памятае» і многае іншае.

У кінатэцы архіва знаходзіцца хроніка 1944 г. «Вызваленне Брэста войскамі Чырвонай Арміі», знятая франтавымі кінааператарамі. Гэта самы ранні кінадакумент, штог адлюстпоўвае Брэсцкую крэпасць. Пасляваенныя і сучасныя кінавідэадакументы прадстаўлены сюжэтамі кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Піянер Белрусі», «Мастацтва Беларусі», «Альманах путешествий», а таксама кадрамі дакументальных фільмаў «Страницы бессмертия», 1962 г., «Цитадель славы», 1965 г., «Я – танкер «Герои Бреста», 1969 г., «Я – крепость, веду бой», 1972 г., «Брестская крепость», 1975 г., «Дети Брестской крепости», 1979 г., «Над Брестом тишина такая», 1985 г., «Цитадель», 2004 г., «Крепость над Бугом», 2011 г. і сюжэтамі штотыднёвых інфармацыйных праграм «Контуры» и «Неделя».

У фанатэцы архіва знаходзяцца рэпартажы, зробленыя падчас перапахавання астанкаў абаронцаў Брэсцкай крэпасці, адкрыцці мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», таксама захоўваюцца ўспаміны і інтэрв’ю ўдзельнікаў абароны Брэсцкай крэпасці. Акрамя гэтага ў фондах прадстаўлены цыклы радыёперадач аб абароне Брэсцкай крэпасці: «Один день в Брестской крепости», «Сустрэчы у Брэсцкай крепасцi-героi», «Этапы лучезарного пути», «Летопись нашей республики» і гэтак далей.

Абарона Брэсцкай крэпасці стала сімвалам мужнасці і славы. У нашы дні працягваецца работа па пошуку звестак аб гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці і яе абаронцах. Будучы пабудаванай як ваенны аб’ект, перажыўшы пажары дзвюх сусветных войнаў, сёння Брэсцкая крэпасць застаецца месцам памяці і міру.

 

1. Арх. №0-103315 Погляд на будынак інжынернага ўпраўлення (былы будынак езуіцкага калегіума) Брэсцкай крэпасці , /да 1939 г./, Польская рэспубліка
г.Брэст. Фотатэка выдавецтва «Беларусь»
2. Арх. №0-103314 Погляд на Цярэспальскую браму Брэсцкай крэпасці, /да 1941г./
г.Брэст, Фотатэка выдавецтва «Беларусь»
3. Арх. 0-132381 Даваеннае фота савецкіх байцоў, якія служылі ў Брэсцкай крэпасці, чэрвень 1941г.
г.Брэст. БДАКФФД
4. Арх. 0-071235 Нямецкія салдаты вядуць вулічны бой у Брэсцкай крэпасці; на пярэднім плане – 37-мм супрацьтанкавая гармата Pak 3536, ліпень 1941г.
Брэст. Фотатэка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
5. Арх. №4-0393 Надпіс, пакінуты невядомым абаронцам Брэсцкай крэпасці на сцяне аднаго з казематаў цытадэлі, 1941г.
г.Брэст. Фотатэка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
6. Арх. №0-149027 Савецкія салдаты на тэрыторыі разбуранай Брэсцкай крэпасці падчас баёў за вызваленне БССР, ліпень 1944 г.
г.Брэст. БДАКФФД
7. Арх. №0-095329 Помнік абаронцам Брэсцкай крэпасці ў г.Брэсце, 1950 г.
г.Брэст. Фотатэка рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия»
8. Арх. №0-006863 Брэсцкія піянеры на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці падчас летніх канікулаў, 21 чэрвеня 1952 г.
г.Брэст. Фотахроніка БелТА, В.Герман
9. Арх. №0-042257 Выступленне пісьменніка С.С.Смірнова на мітынгу, прысвечаным 15-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці, 1956 г.
г.Брэст. Фотатэка рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия». Л.Папковіч
10. Арх. №0-072111 Героі Брэсцкай крэпасці Р.І. Абакумава, А.А. Вінаградаў, М.П. Гурэвіч, А.І. Махнач, С.М. Мацевасян, П.С. Клыпа, Ф.Ф. Жураўлёў і іншыя ля Паўночнай брамы крэпасці, ліпень 1956 г.
г.Брэст. Фотатэка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
11. Арх. №0-016252 Помнік загінуўшым воінам Брэсцкай крэпасці на гарнізонных могілках, 1958 г.
г.Брэст, Фотатэка рэдакцыі газеты «Заря», Я.Макарчук
12. Арх. №0-045441 Работнікі музея абароны Брэсцкай крэпасці І.І.Караваеў і Л.У.Кісялёва на кватэры ў пенсіянера З.З.Тарасюка разглядаюць знойдзены ім баявы сцяг 144-га Вышневалоцкага стралковага палка, 30 снежня 1960 г.
Брэст. Фотахроніка БелТА, В.Герман
13. Арх. №0-072095 Былы камандзір 44-га стралковага палка, які ўзначальваў абарону Усходняга форта Брэсцкай крэпасці, дэпутат ВС СССР, Герой Савецкага Саюза П.М.Гаўрылаў разразае стужку падчас адкрыцця пашыранай экспазіцыі Музея абароны Брэсцкай крэпасці, 25 чэрвеня 1961г.
Брэст. Фотатэка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
14. Арх. 1-005682 У зале ўрачыстага пасяджэння Брэсцкага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных сумесна з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і Савецкай Арміі, прысвечанага ўручэнню Брэсцкай крэпасці-герою ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка», 1965 г.
Брэст. Фотахроніка ТАСС, В.Савасцьянаў
15. Арх. №C0-0092 Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага адкрыццю мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», 1971 г.
г.Брэст. Калекцыянер М.Ананьін
16. Арх. №C0-0086 Погляд на галоўны манумент «Мужнасць» у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», 1971 г.
г.Брэст. Калекцыянер М. Ананьін
17. Арх. №C0-0094 Падчас мітынгу, прысвечанага адкрыццю мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», 1971 г.
г.Брэст, Калекцыянер М.Ананьін
18. Арх. №1-006804 Члены дэлегацыі Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) СССР на чале са старшынёй Цэнтральнага камітэта, Героем Савецкага Саюза А.І.Пакрышкіным (у цэнтры) на экскурсіі ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», 12 красавіка 1977 г. .
Брэст. Фотахроніка БелТА, Я.Макарчук
19. Арх. №1-014075 Намеснік начальніка Брэсцкай узорнай тэхнічнай школы Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) І.Я.Барысаў праводзіць экскурсію з курсантамі, будучымі ваярамі-аўтамабілістамі, у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» , чэрвень 1984 г.
Брэст. Фотатэка Рэспубліканскага Дома Таварыства садзейнічання абароне, В.Мажараў
20. Арх. №0-130650 Былыя абаронцы Брэсцкай крэпасці, удзельнікі мітынгу ў гонар 50-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», 22 чэрвеня 1991 г.
г.Брэст. Фотатэка рэдакцыі газеты «Зара над Бугам», В.Кароль
21. Арх. №E028774 Пагранічнікі Брэсцкай пагранічнай групы падчас набажэнства ў Свята-Мікалаеўскім гарнізонным саборы ў цэнтральнай частцы мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», 21 лістапада 2003 г.
г.Брэст. Фотахроніка БелТА, Р.Кабяк
22. Арх. №E043036 Удзельнікі ваенна-гістарычных клубаў падчас рэканструкцыі падзей 22 чэрвеня 1941 года каля сцен Кобрынскага ўмацавання, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», 22 чэрвеня 2014г.
Брэст. Фотатэка рэдакцыі газеты «Беларуская ваенная газета. На славу Радзімы», А.Некала
23. Арх. №E043172 Асабістыя рэчы абаронцаў Брэсцкай крэпасці – частка экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру» ў музеі, адкрытым на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 23 чэрвеня 2014 г.
Брэст. Фотатэка рэдакцыі газеты «Беларуская вайсковая газета. На славу Радзімы», А.Некала
24. Арх. №E086332 Удзельнікі патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» падчас урачыстага мітынгу, прысвечанага 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» у г.Брэсце, 9 мая 2022 г.
г.Брэст. Фотатэка рэдакцыі газеты «Заря», А.Шульгач