Аб правядзенні першага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
19 верасня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены першы архіўны ўрок «Таямніцы архіўных дакументаў» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Заняткі прайшлі ў форме ўрока-экскурсіі. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі яго функцыямі па захаванні дакументальнай спадчыны, паняццямі «архіў», «архівіст», «архіўная крыніца»; таксама наведалі выставачную залу і навукова-даведачную бібліятэку.
На фота: Вучні падчас архіўнага занятку.
![]() |
