21 верасня 2026 г. у Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны 28-й гадавіне з дня заснавання нашага прадпрыемства БелНДЦЭД-БелЦЛАД
![]() |
Дырэктар Цэнтра Д.В.Шаброў павіншаваў калектыў з 28-й гадавінай плённай работы нашага Цэнтра на ніве аўтаматызацыі архіўнай дзейнасці ў рэспубліцы, стварэння галіновых інфармацыйных рэсурсаў, удзелу ў распрацоўцы інфармацыйных сістэм архіва электронных дакументаў і адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду.
Дзяніс Валянцінавіч прыгадаў добрым словам людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэння Цэнтра, кіраўнікоў і спецыялістаў розных гадоў і этапаў развіцця прадпрыемства.
Памочнік кіраўніка Цэнтра А.В.Хвалеўка прэзентаваў прысутным архіў фатаграфій, якія зафіксавалі працоўныя будні і святочныя зборы калектыву Цэнтра розных гадоў яго існавання.
Далей Дзяніс Валянцінавіч перайшоў да ўзнагароджання работнікаў, якія асабліва праславіліся.
За добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм пры выкананні службовых абавязкаў
ГАНАРОВЫМІ ГРАМАТАМІ ЦЭНТРА былі ўзнагароджаны:
– К.О.Андрэеў, загадчык аддзела ІКТ;
– Д.В.Давуд, вядучы спецыяліст аддзела ІР;
– Л.К.Ходзіна, прыбіральнік памяшканняў;
ПАДЗЯКІ ЦЭНТРА абвешчаныя:
– Д.А.Гардзейчыку, інжынеру праграмісту 2 кв.катэгорыі аддзела ІКТ;
– А.В.Шмаўганец, нам. загадчыка аддзела ААТ.
Затым калектыў павіншавала са святам старшыня пярвічнай арганізацыі Цэнтра Д.В.Давуд.
І адміністрацыя, і прафсаюз пажадалі чальцам працоўнага калектыва здароўі, дабрабыту, новых працоўных поспехаў.
Завяршыўся ўрачысты сход салодкім сталом, арганізаваным першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Цэнтра і асабіста яе старшынёй Д.В.Давуд. Вялікі дзякуй за пачастунак!
![]() |
| 1. Урачысты сход працоўнага калектыву Цэнтра |
![]() |
| 2. Віншаванне дырэктара Цэнтра Д.В.Шаброва |
![]() |
| 3. Узнагароджанне К.А.Андрэева |
![]() |
| 4. Узнагароджанне Д.В.Давуд |
![]() |
| 5. Узнагароджанне Д.А.Гардзейчыка |
![]() |
| 6. Узнагароджанне А.В.Шмаўгонец |
![]() |
| 7. Віншаванне старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Д.У.Давуд |
![]() |
| 8. Салодкі стол у БелЦЦАД |
![]() |
| 9. Калектыўная фатаграфія на памяць |
У гэты ж дзень, бліжэй да вечара, увесь працоўны калектыў Цэнтра здзейсніў загадзя арганізаваную прафкамам экскурсію ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі (Мінск, вул.К.Маркса, 12).
![]() |
| 10. Ля ўваходу ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі |
![]() |
| 11. Падчас экскурсіі |
Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!
| Нацыянальны гістарычны музей Беларусі |












