«Адзінства ў нашых сэрцах»
У гонар Дня народнага адзінства ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» была праведзена святочная інфармацыйная гадзіна «Адзінства ў нашых сэрцах».
Загадчыца аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова нагадала супрацоўнікам гістарычныя карані Дня народнага адзінства і падкрэсліла ролю архіўнай службы ў захаванні гістарычнай памяці. Гэтае свята сведчыць аб тым, што сіла народа – у згуртаванасці!!! У нашым калектыве, і ў грамадстве ў цэлым важна быць разам, падтрымліваць адзін аднаго, бо Мы -адзін Народ, адна Краіна, адна Гісторыя!
Са святам!!!
![]() |
| 1. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» падчас правядзення святочнай інфармацыйнай гадзіны. |
![]() |
| 2. Супрацоўнікі архіва знаёмяцца з архіўнымі дакументамі, прымеркаванымі да Дня народнага адзінства. |
![]() |
| 3. Загадчыца аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова падчас размовы з калектывам. |
![]() |
| 4. Супрацоўнікі архіва Таццяна Клімянок і Марына Палякова ў чытальнай зале архіва. |



