Удзел Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у прафарыентацыйным мерапрыемстве «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі» на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
16 верасня 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прыняў удзел у прафарыентацыйнай акцыі «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі». Мерапрыемства рэалізавана ў рамках садзейнічання занятасці моладзі і прыцягненню кваліфікаваных кадраў, у тым ліку ў архіўную сферу.
Для студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была прадстаўлена планшэтная выстава «Гісторыя архіўнай галіны Беларусі». Таксама перад моладдзю выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулинок, які распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб працы з моладдзю і магчымасцях самарэалізацыі ў прафесіі.
![]() |
| 1. С.В.Кулінок на прафарыентацыйным мерапрыемстве |
![]() |
| 2. С.В.Кулінок прадстаўляе планшэтную выставу студэнтам гістарычнага факультэта БДУ |
![]() |
| 3. С.В.Кулінок прадстаўляе планшэтную выставу студэнтам гістарычнага факультэта БДУ |


