Кіналекторый да Дня народнага адзінства ў ААТ «Рэчыцкі метызны завод»
15 верасня 2026 года напярэдадні Дня народнага адзінства (17 верасня) супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі кіналекторый для калектыва Рэчыцкага метызнага заводу. Яны ажыццявілі экскурс метызнікаў у гісторыю свята, якая бярэ свой пачатак 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад польскага прыгнёту, дзякуючы чаму беларускі народ зноў атрымаў адзінства, якое працягваецца дагэтуль. Далей ўвазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм «Уз’яднанне», які падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і ўключае кадры пахода Чырвонай арміі ў Польшчу, выбары за вяртанне Заходняй Беларусі ў склад БССР і яе развіццё ў першы час пасля ўз’яднання.
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам ААТ «Рэчыцкі метызны завод» аб вяртанні Заходняй Беларусі ў склад БССР і фільме «Уз’яднанне» |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказу фільма «Уз’яднанне» |


