Маладзёжны актыў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці далучыўся да марафону «17 граняў адзінства» ў ГЦ «Першы Нацыянальны»

 

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, маладзёжны актыў нашага калектыву наведаў ГЦ «Першы Нацыянальны гандлёвы дом». Папулярны гандлёвы цэнтр сталіцы стаў пляцоўкай для фіналу маштабнага рэспубліканскага грамадска-палітычнага марафону «17 граняў адзінства». Арганізатарам гэтага грандыёзнага фестывалю традыцыйна выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь».

Для ўдзельнікаў мерапрыемства разгарнуліся інтэрактыўныя лакацыі і тэматычныя зоны ад кожнага раёна Мінска. Галоўнай падзеяй свята стала ўрачыстая праграма ў фармаце адкрытага маладзёжнага дыялога. Вядомыя эксперты, палітолагі, медыйныя спікеры і грамадскія дзеячы абмеркавалі з новым пакаленнем каштоўнасць згуртаванасці, важнасць зберажэння гістарычнай праўды і ўклад кожнага грамадзяніна ў развіццё суверэннай Беларусі.

Яркая і дынамічная атмасфера марафону падарыла нашым маладым супрацоўнікам зарад стваральнай энергіі. Удзел у такіх маштабных праектах дапамагае ўмацаваць пачуццё гонару за сваю краіну, натхняе на новыя працоўныя здзяйсненні і даказвае, што беларуская моладзь адзіная ў сваім імкненні захоўваць вялікую гістарычную спадчыну дзеля мірнай будучыні.

На фота: Падчас мерапрыемства