Дзень народнага адзінства ў ДУА «Сярэдняя школа № 16 г.Баранавічы»
17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.
Для навучэнцаў 8 «Б» і 9 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 16 г.Баранавічы» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны БДАКФФД. Фільм дазволіў навучэнцам наглядна ўбачыць ключавыя этапы станаўлення нашай краіны, заломы гісторыі і суровыя выпрабаванні, праз якія прайшоў беларускі народ на шляху да здабыцця суверэнітэту.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
