Наведванне новай экспазіцыі ў мастацкім музеі
16 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі выставу «ВЫБРАНАЕ: жывапіс, графіка, скульптура са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Выстава з’яўляецца адкрыццёвай (прэзентацыйнай) для выставачнага корпуса №2, што нядаўна стаў часткай мастацкага музея. Архівісты азнаёміліся з прадстаўленымі работамі, якія былі створаны ў 1960– 2020-х гадах і адлюстроўваюць розныя перыяды развіцця беларускага мастацтва. Сярод карцін –»Аўтапартрэт» Г.Скрыпнічэнкі, «Насценька» Л.Шчамялёва, «Фізік-лірык» М.Рагалевіча, «Падарожжа ў Прыпяць» П.Драчова, «Гарадскі пейзаж» А.Жданава, «Аўтабіяграфічнае» А.Кашкурэвіча, «Сонечны нацюрморт» М.Ісаёнак, «Імкненне» В.Чукіна, «Малітва» М.Басава, «Паверхня 162» І.Кашкурэвіча, «Чырвоная галава» Дз.Лаўрэнцьева, «Дом Я.Купалы ў Вязынцы», «Памяць пра Я.Коласа» Г.Канфер і многія іншыя. Жывапіс і графіку ў шматфункцыянальнай культурнай прасторы, якая даўно знаёма гараджанам, дапаўняюць аб’ёмныя скульптуры і выявы.
Архівісты БДАМЛМ гатовы прымаць прафесіянальны ўдзел у далейшых сумесных праектах з Нацыянальным мастацкім музеем РБ гэтаксама ў нанова адкрытай культурнай прасторы горада.
![]() |
| 1. Ля карціны Георгія Скрыпнічэнкі «Аўтапартрэт» (1965) |
![]() |
| 2. Разважанні над задумай карціны Пятра Драчова «Падарожжа ў Прыпяць. Экалагічныя эцюды-2. Хваля» (1987) |

