Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае Дню народнага адзінства ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе
17 верасня 2026 г. у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня народнага адзінства. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і навукова-даведачнага апарата А.В.Іванч звярнулася да калектыву з напамінам аб гістарычных каранях гэтага свята, акцэнтуючы ўвагу на яго значнасці для фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці і ўмацавання дзяржаўнасці Беларусі.
Пры правядзенні мерапрыемства супрацоўнікам архіва была прадстаўлена тэматычная выстава «Дзень народнага адзінства: гісторыя празника». Акрамя таго, архівістам быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Таксама супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу «Мір і адзінства — сіла народа».
![]() |
| 1. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення мерапрыемства і фрагмент выставы |
![]() |
| 2. Супрацоўнікі архіва падчас мітынгу |

