Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў канферэнцыі «Архіўныя дакументы і актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі»
4 верасня 2026 года на базе Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Мардовія (Расія) адбылася канферэнцыя «Архіўныя дакументы і актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі», прысвечаная 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.У ліку яе ўдзельнікаў – археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка. У ходзе дакладу «Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Валенцік. Яму пакаралася неба» ў рэжыме відэаканферэнцсувязі Сяргей Аляксандравіч расказаў аб жыцці і подзвігах ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Данілавіча Валенціка і прадставіў дакументы з яго фонда асабістага паходжання, якія захоўваюцца ў архіве.
![]() |
![]() |
| 1-2. Дырэктар ЗДАРэч Н.М.Пішчык, загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Закаўраш і археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі гэтага аддзела С.А.Жарносенка ў час работы канферэнцыі |
![]() |
| 3. С.А.Жарносенка выступае з дакладам аб Герое Савецкага Саюза Д.Д.Валенціку |


