Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці ў міжрэгіянальнай (міжнароднай) навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўныя дакументы і актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі (да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.)»

4 верасня 2026 г. у г.Саранску адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўныя дакументы і актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі», арганізаваная Міністэрствам культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія і Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія. У працы канферэнцыі ад беларускага боку ў фармаце відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы, пракурор Гомельскага раёна старшы саветнік юстыцыі Аляксандр Шынкароў. У завочным фармаце прынялі ўдзел Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры, Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. Таксама ў канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навуковай супольнасці з г.Саранска, г.Чэбаксары, г.Пермі, у анлайн-фармаце – калегі з г.Іашкар-Ала, г.Сызрань. Канферэнцыя была прымеркавана да памятнай даты – 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.Тэма вайны шматгранная, і кожны год адкрываюцца новыя факты з яе гісторыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася Міністр культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія Святлана Бавуліна. Яна пажадала паспяховай і плённай працы ўдзельнікам канферэнцыі, уручыла знакі адрознення «Ганаровы архівіст», падзякі лепшым прадстаўнікам галіны. У тым ліку было зачытана ў адрас Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці падзячнае пісьмо ў знак прызнальнасці за плённае супрацоўніцтва і развіццё міжнародных адносін у галіне архіўнай справы.

На пленарным пасяджэнні з дакладам «Вялікая Айчынная вайна (1941 – 1945 гг.)» выступіла намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Зоя Аляксандровіч, якая павітала ад імя гомельскіх архівістаў арганізатараў і ўдзельнікаў канферэнцыі і падзякавала Міністру культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія і ДБАУ «Цэнтральны дзяржаўны архіў Рэспублікі Мардовія» за магчымасць удзелу ў навуковым форуме. Таксама яна адзначыла, што прадстаўленыя на канферэнцыі матэрыялы павінны актыўна ўкараняцца ў адукацыйны працэс, выкарыстоўвацца ў рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні школьнікаў, студэнтаў, усёй моладзі. Матэрыялы канферэнцыі абавязкова павінны быць уведзены ў навуковы зварот, на гэтых дакументах павінна будавацца гісторыя Вялікай Перамогі.

На секцыйным пасяджэнні выступіў археограф 1-й катэгорыі Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Сяргей Жарнасенка з дакладам «Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Валенцік. Яму скаралася неба». Завочна прадставілі даклады Наталля Бачура, загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, – «Подзвіг савецкіх лётчыкаў у ходзе Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі: гісторыка-дакументальны аспект» і Алена Дамашкевіч, загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Мазыры, – «Боль і слёзы Ельскай зямлі… (Палітыка генацыду і масавага знішчэння насельніцтва на прыкладзе аднаго раёна)».

Канферэнцыя прайшла на высокім прафесійным узроўні, стала значнай падзеяй у навуковым і культурным жыцці нашай рэспублікі.

Па матэрыялах навукова-практычнай канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік у электронным выглядзе.

 

1. Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі з беларускага боку
2. Выступ намесніка дырэктара ДАГом З.Аляксандровіч на канферэнцыі
3. Прэзентацыя дакументаў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці
4–6. Падчас правядзення канферэнцыі