Аб удзеле работнікаў БелНДІДАС у III Пленуме Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» г.Мінска
27 жніўня 2026 г. адбыўся III Пленум Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» г.Мінска. У рабоце Пленума прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» — члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» А.А.Сашко (сакратар першаснай ячэйкі БРСМ БелНДІДАС) і М.А.Касяк.
На Пленуме былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе 2026 года, агучаны змены ў складзе Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» г.Мінска і Бюро Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» г. Мінска. Сакратар першаснай ячэйкі БРСМ БелНДІДАС А.А.Сашко была абрана ў склад кантрольнай камісіі ГА «БРСМ» Цэнтральнага раёна г.Мінска.
![]() |
| 1. М.А.Касяк і А.А.Сашко на III Пленуме Цэнтральнага раённага камітэта ГА »БРСМ» г.Мінска |
![]() |
| 2. Першы сакратар БРСМ Цэнтральнага раёна г. Мінска Д.М.Ярмольчык падчас даклада на Пленуме |

