Дакументальная выстава «Лідары. Працаўніцы. Лёсы» у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
![]() |
24 жніўня 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Лідары. Працаўніцы. Лёсы». Экспазіцыя расказвае пра выдатных жанчын, якія будавалі, аднаўлялі і праслаўлялі нашу краіну: ад знакавых дзяржаўных дзеячаў і працаўніц палёў да шматдзетных маці-гераінь.
Цэнтральнае месца на выставе займаюць дакументы пра жанчын, якія стаялі ля руля кіравання рэспублікай. На выставе можна ўбачыць архіўныя дакументы пра жыццё і працу Надзеі Грэкавай (старшыні Вярхоўнага Савета БССР), Еўдакіі Уралавай (міністра асветы, якая ініцыявала ўнясенне ў прэамбулу Статута ААН і Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека тэзісаў пра раўнапраўе мужчын і жанчын і роўную аплату працы) і Ніны Сняжковай (намесніка старшыні Савета Міністраў БССР), Валянціны Клачковай (намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР). Іх рашэнні вызначалі сацыяльную і культурную палітыку краіны на дзесяцігоддзі наперад. Акрамя таго, экспазіцыя адкрывае рэдкія сведчанні пра першых жанчын-дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія закладвалі асновы нацыянальнай дзяржаўнасці ў найскладанейшы гістарычны перыяд.
Асобныя раздзелы выставы прысвечаны працаўніцам палёў і гераіням вытворчасці. Архіўныя дакументы пераносяць у эпоху грандыёзнага аднаўлення і аграрных рэкордаў. Дакументы, ганаровыя граматы і фатаграфіі расказваюць пра простых жанчын-працаўніц, чыімі рукамі ўздымалася сельская гаспадарка, забяспечваўся харчовы суверэнітэт і закладваўся эканамічны фундамент сучаснай Беларусі.
Глыбока эмацыянальны раздзел выставы прысвечаны жанчынам, удастоеным вышэйшай ступені адзнакі — звання «Маці-гераіня». Прадстаўленыя ўзнагародныя лісты і кранальныя здымкі раскрываюць гісторыі шматдзетных маці, якія ў няпростыя пасляваенныя гады выхавалі годных грамадзян, захаваўшы ў сэрцах цеплыню, любоў і вернасць сямейным каштоўнасцям.
Новая экспазіцыя заклікана паказаць каласальны ўклад беларускіх жанчын у развіццё грамадства, падкрэсліць іх стойкасць, прафесіяналізм і бязмежную душэўную сілу.
![]() |
| 1. На адкрыцці выставы «Лідэры. Працаўніцы. Лёсы» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 2. Работнікі архіва знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
![]() |
| 3-4. Работнікі архіва знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
![]() |
| 5-6. Архіўныя дакументы на выставе |






