Удзел БДАМЛМ у акцыі «Збяром школьны партфель разам»

28 жніўня 2026 года напярэдадні новага навучальнага года ў межах дабрачыннай акцыі «Збяром школьны партфель разам», арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларускі дзіцячы фонд», адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – сакратара першаснай арганізацыі ГА ОО «БРСМ» архіва-музея І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонду.

Работнікі архіва-музея перадалі школьныя прыналежнасці, сабраныя калектывам установы для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, дзецям-сіротам, выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а таксама дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Выказваем надзею, што падарункі да пачатку новага навучальнага года будуць карыснымі і прынясуць радасць тым дзецям, якім дапамагае «Беларускі дзіцячы фонд».

 

1. І.А.Лабовіч падчас удзелу ў акцыі «Збяром школьны партфель разам»
2. В.В.Капітонава з прадстаўніком дзіцячага фонду