Добрая традыцыя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь напярэдадні новага навучальнага года

25 жніўня 2026 года, напярэдадні 1 верасня, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г.Мінска і ўручылі выхаванцам святочныя падарункі. У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел актывісты пярвічных арганізацый «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ), а таксама прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта архіва.

Госці павіншавалі дзяцей з надыходзячым Днём ведаў, пажадалі ім поспехаў у вучобе, моцнага здароўя і выдатнага настрою. Каб падрыхтоўка да новага навучальнага года стала для дзяцей яшчэ больш радаснай, прадстаўнікі працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь перадалі цэнтру карысныя падарункі: канцылярскія прылады, школьныя наборы і развіваючыя гульні.

Такія візіты сталі добрай традыцыяй для работнікаў Нацыянальнага архіва, якія імкнуцца падарыць увагу, клопат і цеплыню дзецям, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 

1. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый архіва фарміруюць падарункі для дзяцей
2. Падчас свята ў тэрытарыяльным цэнтры
3. Агульная фатаграфія з удзельнікамі мерапрыемства
4. Задаволеныя твары дзяцей з падарункамі