У Полацку прайшлі здымкі дакументальнага фільма для тэлеканала НТВ: архівы ажываюць на экране
22 жніўня 2026 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку стаў здымачнай пляцоўкай для дакументальнага праекта «Заснавана на рэальных падзеях» расійскага федэральнага тэлеканала НТВ.
Здымачная група працавала ў сценах архіва невыпадкова. Новы маштабны фільм, які складаецца з чатырох серый (агульны хронаметраж — 160 хвілін), прысвечаны адной з самых гераічных і пранізлівых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — аперацыі партызан і лётчыкаў па выратаванні выхаванцаў Полацкага дзіцячага дома.
У аснову сцэнарыя леглі сведчанні відавочцаў і сваякоў удзельнікаў аперацыі. Праца гісторыкаў і архівістаў з дакументамі дазволіла праекту абаперціся на дакладныя крыніцы, ажывіўшы для гледачоў драматычныя падзеі 1944 года.
Праца над фільмам працягваецца, прэм’ера дакументальнага цыклу чакаецца на федэральyым тэлебачанні.
На фота: Удзельнікі праекту «Заснавана на рэальных падзеях»: кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай Корсак Алеся Іосіфаўна, старшыня Полацкай раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Расоў Барыс Іванавіч, архівіст Сафронаў Павел Міхайлавіч.
![]() |
