«Экалагічная культура – адказнасць кожнага»: у БДАМЛМ прайшоў Адзіны дзень інфармавання
![]() |
25 жніўня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме: «Экалагічная культура – адказнасць кожнага».
У ходзе мерапрыемства работнікі ўстановы падрабязна азнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі, падрыхтаванымі Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У рамках тэмы былі асвечаны пытанні захавання і аднаўлення лясных рэсурсаў Беларусі, аднаўлення ўнікальных балотных экасістэм, абароны фаўны, а таксама меры па прадухіленні забруджвання воднага асяроддзя і атмасфернага паветра, разглядаліся практычныя аспекты фарміравання камфортнага асяроддзя пражывання і важная роля насельніцтва ў сістэме раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена Закону Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2024 №361-З «Аб адказным абыходжанні з жывёламі».
Падводзячы вынікі Адзінага дня інфармавання, работнікі архіва-музея адзначылі, што беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і экалагічная граматнасць – гэта асабісты ўклад кожнага грамадзяніна ў захаванне прыроднай спадчыны нашай краіны для будучых пакаленняў.
![]() |
| 1. Адзіны дзень інфармавання ў БДАМЛМ |
![]() |
| 2. Работнікі БДАМЛМ падчас правядзення Адзінага дня інфармавання |


