Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

07.08.2026 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 2-3 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Ліды». Для школьнікаў быў праведзены ўрок на тэму «Знаёмства з архівам» і арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Архівісты расказалі школьнікам аб дзяржаўных архіўных установах нашай краіны і аб тым, чым яны займаюцца, пазнаёмілі з гісторыяй занальнага дзяржархіва ў г.Лідзе і яго асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Таксама навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў «Тая самая якасць. Галоўная страва беларуса». Школьнікі з карысцю правялі час.

 

1-2. Школьнікі падчас правядзення мерапрыемстваў