Інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны
6 жніўня 2026 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мiнiстэрства) прайшло інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства «Дачкі Айчыны: ратныя подзвігі ў імя жыцця», прымеркаванае да Года беларускай жанчыны. У рамках мерапрыемства для работнікаў Цэнтральнага апарату Міністэрства была прадстаўлена аднайменная вітрынная выстава.
З прывітальным словам выступіў загадчык аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства М.М.Скамарошчанка, які адзначыў, што выбар даты для правядзення вельмі сімвалічны – 85 гадоў таму, 6 жніўня 1941 года, былі выдадзены ўказы Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні беларускіх партызан: першымі «народнымі мсціўцамі», удастоенымі звання Героя Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сталі Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі, а ў ліку адзначаных дзяржаўнымі ордэнамі і медалямі таксама былі і жанчыны-партызанкі.
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў i iнфармацыi Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) М.А.Старасценка правяла для работнікаў Міністэрства аглядную экскурсію па спецыяльна падрыхтаванай тэматычнай выставе, на якой прадстаўлены копіі звыш 50 дакументаў, што адлюстроўваюць гісторыю ўдзелу беларускіх жанчын у партызанскай і падпольнай барацьбе на тэрыторыі БССР у гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Сярод экспанаваных матэрыялаў – баявыя лісткі і рукапісныя часопісы партызанскіх фарміраванняў, матэрыялы аб узнагароджанні і заахвочванні жанчын-партызанак, якія вызначыліся, плакаты, фатаграфіі і малюнкі партызанскіх мастакоў.
Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева прэзентавала дакументальнае выданне «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі». Асаблівую ўвагу яна звярнула на навукова-папулярны характар кнігі, яе багаты ілюстратыўны змест, падрабязна расказала пра крапатлівую падрыхтоўчую работу і аб складзе апублікаваных дакументаў. Усім жадаючым была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з унікальным выданнем.
Работнікі НАРБ таксама адказалі на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, якія датычыліся магчымасці выкарыстання дакументальных крыніц для ўстанаўлення лёсаў сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, далi практычныя рэкамендацыi па захаванні асабістых і сямейных архіваў.
![]() |
| 1. Афіша выставы |
![]() |
![]() |
| 2-3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць супрацоўнікаў Міністэрства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева распавядае пра дакументальнае выданне «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» |
![]() |
| 5. Супрацоўнікі Міністэрства знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 6. Супрацоўнікі Міністэрства знаёмяцца з выставай і дакументальным выданнем |
![]() |
![]() |
| 7-8. Архіўныя дакументы на выставе |







