«Незабыўныя сустрэчы. Дарогамі бацькоў» аб удзеле ў партызанскім злёце атрадаў «Чырвоных следапытаў»
У жніўні 1969 года наваполацкая газета «Хімік» апублікавала артыкул Трапезнікавай Яўгеніі Анатольеўны «Незабыўныя сустрэчы. Дарогамі бацькоў» аб удзеле ў партызанскім злёце атрадаў «Чырвоных следапытаў».
Яўгенія Анатольеўна Трапезнікава (Катлярская), якая нарадзілася 7 снежня 1930 года, прайшла праз суровыя выпрабаванні вайны з самага дзяцінства. Эвакуяваўшыся з акупаванай Украіны, яна атрымала педагагічную адукацыю. Марыла стаць артысткай, але прысвяціла сваё жыццё школе, выкладала рускую мову і літаратуру. Яе педагагічная дзейнасць пачалася ў Наўгародскай вобласці, а потым працягнулася ў Наваполацку, куды яна пераехала ў 1964 годзе разам з сям’ёй.
Натхнёная кнігай М.С.Пруднікава «Няўлоўныя» дзейнічаюць» пра герояў вайны, Яўгенія Анатольеўна загарэлася ідэяй пошуку і захавання памяці пра іх. Гэта прывяло да стварэння ў школе №2 першага атрада «Чырвоных следапытаў» і арганізацыі музея баявой славы (1970 г.), прысвечанага партызанскай брыгадзе «Няўлоўныя». Пад яе кіраўніцтвам вучні праводзілі маштабную пошукавую работу, вывучаючы архівы, устанаўліваючы асобы загінуўшых салдат і лётчыкаў, а таксама выяўляючы месцы падзення самалётаў.
Дзейнасць пошукавага атрада пад кіраўніцтвам Я.А.Трапезнікавай выйшла далёка за рамкі школьных сцен. Разам з вучнямі яна зыходзіла сотні кіламетраў, удзельнічала ў «Вахтах памяці», займалася добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў і працавала ў архівах. Дзякуючы яе ініцыятыве і нястомнай працы ў Наваполацку і Полацкім раёне былі ўстаноўлены помнікі, перапахаваны астанкі больш за тысячу абаронцаў Айчыны.
Па матэрыялах сайта Народнага музея баявой славы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 ім.Я.А.Трапезнікавай г.Наваполацка».
![]() |
| 1. Артыкул «Незабыўныя сустрэчы. Дарогамі бацькоў» з газеты «Хімік» №92 ад 05.08.1969 |
![]() |
| 2. Атрад «Чырвоныя следапыты», 1969 г. |
![]() |
| 3. Фота з кнігі Е.Трапезнікавай «Мы шукаем на зямлі аднагодкаў сляды» |


