Аб правядзенні экскурсій у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
4 і 5 жніўня 2026 г.у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці былі праведзены экскурсіі для дзяцей, якія знаходзяцца ў раённым выхаваўча-аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем «Праметэй», арганізаваным на базе гімназіі № 9 г.Віцебска імя А.П.Белабародава.
У ходзе мерапрыемства дзеці азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы ў Беларусі, атрымалі ўяўленне аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва і наведалі адно з архівасховішчаў.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. У чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |
![]() |
| 4. У адным з архівасховішчаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |



