Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

05.08.2026 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 10 г.Ліды імя А.А.Клімко». Школьнікам быў праведзены ўрок на тэму «Знаёмства з архівам», на якім хлопцы даведаліся пра гісторыю ўстановы, азнаёміліся з напрамкамі дзейнасці, фондамі архіва, працай чытальнай залы, а таксама была прадстаўлена прэзентацыя да выставы «Жаночая асоба Перамогі – Балабай Зоя Дзмітрыеўна». Таксама навучэнцам быў прадэманстраваны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1-3. Школьнікі падчас правядзення ўрока, прэзентацыі і паказу фільма