БДАМЛМ вітае маладога спецыяліста Анастасію Праліч
3 жніўня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва віталі маладога спецыяліста – Анастасію Станіславаўну Праліч – выпускніцу кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва (спецыяльнасць «кампаратыўнае мастацтвазнаўства») Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а раней – выпускніцу Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа па спецыяльнасці «музыказнаўца».
Верым, што веды Анастасіі Станіславаўны дапамогуць якаснай апрацоўцы дакументаў асабістага паходжання! Жадаем ёй хуткай і лёгкай адаптацыі ў нашым калектыве, прафесійнай рэалізацыі і спаўнення ўсіх спадзяванняў!
На фота: вядучы архівіст Л.А.Рымарава, дырэктар А.А.Макаранка, малады спецыяліст А.С.Праліч, вядучы архівіст Н.П.Прынько і загадчык аддзелам М.І.Пышынская.
![]() |
