Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прыняў удзел у памятным мерапрыемстве, прысвечаным Леаніду Левіну

17 ліпеня дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэй Мікалаевіч Ганчар прыняў удзел у мерапрыемстве «Дзень памяці выбітнага архітэктара Л.М.Левіна. Рыскі да партрэта майстра». Урачыстасці пачаліся з наведвання мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны», і ускладання кветак да скульптуры «Апаленае дзяцінства». У працяг дня памяці праведзены экскурсіі па мемарыяльным комплексе і ў музее «Дзецям – ахвярам вайны», які знаходзіцца на яго тэрыторыі.

У Музеі «Дзецям вайны» адбылася сустрэча «Штрыхі да партрэта майстра», падчас якой з прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар і ўручыў памятны падарунак Музею. Удзел у памятнай сустрэчы прынялі дачка архітэктара Галіна Левіна, прадстаўнікі гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта БДУ Кузьма Козак.

Леанід Левін – адзін з беларускіх аўтараў мемарыяльных комплексаў, помнікаў, удзельнік рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска. Тэма Вялікай Айчыннай вайны займала ў творчасці Л.Лявіна асаблівае месца. Створаныя ім мемарыяльныя комплексы і ансамблі «Хатынь», «Прарыў» у горадзе Ушачы, мемарыяльны комплекс «Дзецям – ахвярам вайны» ў Чырвоным Беразе вядомыя і за межамі Беларусі. У 2009 г. Л.Левін быў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна».

 

1. Падчас сустрэчы «Штрыхі да партрэта майстра» ў музеі «Дзецям вайны»
17 ліпеня 2026 г., аг.Чырвоны Бераг
2. Падчас урачыстага мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе «Дзецям – ахвярам вайны»
17 ліпеня 2026 г, аг.Чырвоны Бераг
3. Падчас урачыстага мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе «Дзецям – ахвярам вайны»
17 ліпеня 2026 г, аг.Чырвоны Бераг
4. Падчас сустрэчы «Штрыхі да партрэта майстра» ў музеі «Дзецям вайны»
17 ліпеня 2026 г., аг.Чырвоны Бераг