Калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прыняў удзел у святкаванні Дня Незалежнасці

3 ліпеня 2026 года, у галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва і члены калектыву Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных знамянальнай даце.

Раніцай супрацоўнікі архіва разам з жыхарамі і гасцямі горада прысутнічалі на мітынгу «Дзень гордасці маёй краіны», які адбыўся ля Мемарыяльнага комплекса ў гонар воінаў-вызваліцеляў Маладзечна. Мерапрыемства стала данінай павагі подзвігу герояў і магчымасцю яшчэ раз асэнсаваць значэнне незалежнасці для беларускай дзяржавы.

Увечары калектыў архіва наведаў святочнае мерапрыемства «Сонечны горад – маё Маладзечна», прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада.

Асаблівым і сапраўды яднаючым момантам свята стаў удзел у Рэспубліканскай акцыі «Спяваем гімн разам». Усе прысутныя дружна выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь — гэтыя хвіліны, калі галасы сотняў людзей зліліся ў адзіным парыве, падарылі кожнаму пачуццё гонару за сваю Радзіму і адчуванне сапраўднага нацыянальнага адзінства. А адразу пасля гімна неба над горадам азярыў святочны салют, які стаў яркай кульмінацыяй урачыстасцей.

Удзел у падобных падзеях — важная частка грамадскага жыцця калектыву занальнага дзяржаўнага архіва, якая дэманструе павагу да гісторыі краіны, патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

На фота: Падчас святочных мерапрыемстваў