Да Дня Незалежнасці падрыхтаваны фільм у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў»
Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падрыхтаваны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пад агульным кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава і навуковага кансультанта В.Г.Мазеца. Фільм створаны ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».
У дадзеным фільме знайшлі сваё адлюстраванне гераічныя і трагічныя вехі гісторыі беларускага народа на працягу ХХ – пачатку ХХІ стст.: падзеі Першай сусветнай вайны, будаўніцтва новага жыцця ў 20-30-я гады ХХ ст., уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у адзінай дзяржаве, барацьба з нямецка-фашысцкімі войнамі. пасляваеннага аднаўлення рэспублікі, разгортванне прамысловага будаўніцтва ў 1960-1970-я гг.
Значнае месца ў фільме займаюць падзеі, звязаныя з працэсам станаўлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама паказам месца і ролі першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў гэтым працэсе.
Пры падрыхтоўцы фільма выкарыстоўваліся кадры дакументальных фільмаў «Свята ўз’яднання» (1945 г.), «30 год БССР» (1949 г.), «Штрыхі да партрэта» (1968 г.), «Біяграфія маёй рэспублікі. Фільм першы» (1969 г.), «Права на неўміручасць» (1977 г.), выпуск кіначасопіса «Беларусь», 1992 г., тэлеперадача «Тыдзень» (2016 г.), матэрыялы з адкрытых крыніц – «Усебеларускі народны сход» (СБ ТБ), «Адкрыты кінаархіў» Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь).
![]() |
