Навучальны семінар у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Пінску

26.06.2026 у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Пінску супрацоўнікамі аддзела справаводства і фарміравання НАФ быў праведзены навучальны семінар для дырэктараў тэрытарыяльных архіваў па тэме «Афармленне дакументаў у адпаведнасці з інструкцыяй па справаводству. Парадак знішчэння дакументаў з мінулымі тэрмінамі захоўвання і афармленне актаў аб выдзяленні да знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню».

Прысутнічалі 6 дырэктараў тэрытарыяльных архіваў. У ходзе правядзення семінара абмяркоўваліся пытанні, якія ўзнікаюць пры арганізацыі работы з дакументамі, складанні вопісаў спраў і гістарычных даведак ліквідаваных суб’ектаў гаспадарання, парадку іх зацвярджэння, знішчэнні дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню, уліку і захаванасці дакументаў ліквідаваных суб’ектаў гаспадарання. У працягу сустрэчы для дырэктараў была праведзена экскурсія па архіве і прадэманстравана банэрная выстава «Беларусь памятае».