Адзіны дзень інфармавання «Памяць у імя будучыні» для работнікаў Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў

5 чэрвеня 2026 года прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Памяць у імя будучыні», прымеркаванага да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, для работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрстваў юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Мерапрыемства прайшло ў вочным фармаце, а таксама ў рэжыме відэаканферэнцыі, што дало магчымасць удзельнікам з розных куткоў рэспублікі далучыцца да абмеркавання актуальных пытанняў захавання гістарычнай памяці.

Спікерам выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Валянцінавіч Кулінок.

У сваім выступленні Святаслаў Кулінок падрабязна спыніўся на сутнасці акупацыйнай палітыкі нацысцкай Германіі, асаблівая ўвага была нададзена расследаванню крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады акупацыі.

Спікер аргументаваў чаму Беларусь мае права казаць аб генацыдзе беларускага народа.

Эксперт паведаміў, што знайшлі сваё пацвярджэнне факты рэалізацыі ў дачыненні да мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўсе формы генацыду, якія пасля былі замацаваны ў Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ад 9 снежня 1948 года «Аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго».

А менавіта масавае знішчэнне беларускага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі, ажыццяўленне гвалтоўнай эксплуатацыі беларускага народа, стварэнне невыносных і непрыдатных для жыцця ўмоў.

Адным са спосабаў ажыццяўлення нацысцкай Германіяй генацыду сталі лагеры смерці – месцы масавага ўтрымання і знішчэння людзей.

Сапраўднай трагедыяй беларускага народа стала знішчэнне нацыстамі і іх памагатымі сельскіх населеных пунктаў: вёсак, пасёлкаў і сяліб. Па дадзеных Генеральнай пракуратуры, на сённяшні дзень устаноўлена, што ў гады акупацыі было часткова або поўнасцю знішчана, а таксама пацярпела больш за 12,8 тысяч сельскіх населеных пунктаў.

Безумоўна вялікую ролю ва ўстанаўленні гэтых фактаў адыгралі архівісты і выяўленыя імі архіўныя дакументы, якія з’яўляюцца неабвержнымі і бесстароннімі доказамі ўчынення жудасных злачынстваў.

Святаслаў Кулінок таксама адзначыў, што Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь на сістэмнай аснове вядзе работу па ўвядзенні ў навуковы абарот архіўных дакументаў аб генацыдзе беларускага народа. За апошнія 25 гадоў было апублікавана звыш 50 зборнікаў дакументаў, у навуковы абарот уведзена больш за 10 тысяч новых архіўных дакументаў.

Спікер таксама паведаміў аб тым, што архівісты Беларусі адны з першых на постсавецкай прасторы пачалі працаваць над тэмай карных аперацый, якія праводзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, удзельнікі падкрэслілі значнасць мерапрыемства, адзначыўшы, што захаванне гістарычнай памяці аб трагічных і гераічных старонках Вялікай Айчыннай вайны – гэта не толькі даніна павагі пакаленню пераможцаў, але і ўрок мінулага для ўмацавання сучаснасці і будучыні Беларусі.

На фота: Падчас мерапрыемства