14 мая 2026 г. у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Пінску ў рамках Дня сям’і настаяцель прыхода храма Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» іерэй Мікіта Пшанічны правёў гутарку з супрацоўнікамі архіва
Святар абмеркаваў з калектывам тэму сямейных каштоўнасцяў, падкрэсліў значнасць сям’і ў жыцці кожнага чалавека, бо сям’я — гэта святы саюз паміж мужчынам і жанчынай. У сям’і патрэбна вялікая мудрасць і вельмі шмат цярпення, каб сямейны саюз быў моцным.
У канцы размовы бацька Мікіта адказаў на пытанні.
На фота: Размова архівістаў з настаяцелем прыхода храма Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» іерэем Мікітам Пшанічным
![]() |
