У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася фотавыстава «Адрасы мужнасці: жаночыя імёны на карце горада»
З 8 мая 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) запрашае наведвальнікаў чытальнай залы, гасцей архіва і аматараў фатаграфіі наведаць выставачны праект фотапрактыкума «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска. Экспазіцыя «Адрасы мужнасці: жаночыя імёны на карце горада» прысвечана Дню Перамогі і створана пры ўдзеле пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.
Гэтая экспазіцыя – унікальны дыялог паміж сучасным горадам і яго гераічным мінулым. Мы кожны дзень спяшаемся па справах па вуліцах Веры Харужай, мацi i дачкi Чыжэўскіх ці Лілі Карастаянавай, часта не задумваючыся пра тое, які лёс стаіць за гэтымі назвамі. Праект аб’ядноўвае мастацкую фатаграфію сучасных вуліц Мінска з архіўнымі партрэтамі жанчын, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ахвяравалі ўсім дзеля міру на гэтай зямлі.
![]() |
| 1. Афіша выставы |
![]() |
| 2. Выступленне кіраўніка фотапрактыкума «Пазітыў» М.М.Лінніка |
![]() |
| 3. Выступленні аднаго з аўтараў фатаграфій А.Я.Ларынай |
![]() |
| 4. Удзельнікі выставы |
![]() |
| 5. На адкрыцці выставы «Адрасы мужнасці: жаночыя імёны на карце горада» |
![]() |
| 6. На адкрыцці выставы «Адрасы мужнасці: жаночыя імёны на карце горада» |





