Ніхто не забыты, нішто не забыта… Установа «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адзначае Дзень Перамогі
«Помніць Вена, помняць Альпы і Дунай
Той квітучы і пявучы яркі май»
Напапярэднi Дня Вялікай Перамогі радкі з гэтай вядомай песні гучаць у сэрцах кожнага, чыіх родных і блізкіх, а можа і яго самога, закранула вайна. З тых гадоў прайшло ўжо шмат часу, аднак у памяці народа гэтыя страшныя падзеі адклаліся на стагоддзі.
Ушанаванне ветэранаў, наведванне памятных мясцін, пахаванняў загінулых воінаў… Усё гэта стала добрай традыцыяй беларускага народа. Асабліва ў пярэдадзень Дня Перамогі.
Работнікі архіўнай галіны Беларусі не сталі выключэннем.
08.05.2026 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» на чале з выконваючым абавязкі дырэктара Жалняркевічам Рыгорам Сцяпанавічам наведалі Вайсковыя могілкі. Усклаўшы кветкі да помніка невядомаму салдату, работнікі ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання.
Наступным мерапрыемствам стаў сход калектыву. Выступаючы перад калегамі, Рыгор Сцяпанавіч заклікаў не аддаваць забыццю падзеі і наступствы Вялікай Айчыннай вайны, каб пазбегнуць падобнага ў будучыні. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўдзельнікам баявых дзеянняў. З мэтай захавання памяці пра іх работнікамі архіва з дапамогай тэхналогій нейрасетак быў створаны відэаролік «Архітэктары – ветэраны».
Пры стварэнні відэароліка былі выкарыстаны дакументы асабістых фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» такіх вядомых архітэктараў, як Віктар Мацвеевіч Волчак, Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў, Георгій Арцёмавіч Парсаданаў, Георгій Уладзіміравіч Заборскі.
Непасрэдны ўдзел у стварэнні роліка прынялі: загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Куракава Кацярына Аляксандраўна, архівіст 2-й катэгорыі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рабецкі Вячаслаў Вітальевіч.
Стварэнне роліка прайшло пад кіраўніцтвам выконваючага абавязкі дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Рыгора Сцяпанавіча Жалняркевіча.
Падзякаваўшы калегам за праробленую працу, Рыгор Сцяпанавіч адзначыў высокую ролю архівістаў у захаванні памяці народа і заклікаў прысутных калег з годнасцю несці дадзеную місію і не дапускаць фальсіфікацыі гісторыі.
![]() |
| 1. Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ўскладаюць кветкі да помніка невядомаму салдату |
![]() |
| 2. Рыгор Сцяпанавіч выступае перад калектывам |
![]() |
| 3. Калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» падчас прагляду відэароліка «Архітэктары – ветэраны» |


