Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі і да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
9 мая 2026 года калектыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі: у шэсці пакаленняў, якое адбылося ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!», урачыстым мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
10 мая супрацоўнікі архіва прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, а таксама наведалі гістарычную рэканструкцыю вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з фарсіраваннем ракі Нёман.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас наведвання мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі і да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
![]() |
