Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у выставачным праекце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 100-годдзя лідэра Кубы Фідэля Кастра – «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея»

6 мая 2026 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея», прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння кубінскага лідэра Фідэля Кастра.

Дакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь сталі выдатным ілюстрацыйным матэрыялам аб супрацоўніцтве Беларусі і Кубы з 1960-х гадоў да нашых дзён – матэрыялы аб візіце Кастра ў СССР у 1963 г., у Беларусь у 1972 г.Аснову экспазіцыі, якая прадстаўляе лідэра Кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, а таксама гісторыю развіцця ўзаемаадносін Беларусі і Кубы склалі матэрыялы Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам перад гасцямі выставы выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант’яга Перэс Бенітэс, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Вадзім Францавіч Гігін, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэй Мікалаевіч Ганчар.

Выстаўка працуе з 6 па 10 мая ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі, з 11 мая па 13 верасня – у кальцавой галерэі 3-га паверха.

 

1. Наведвальнікі выстаўкі «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея» падчас урачыстага адкрыцця выставачнага праекта да 100-годдзя лідэра Кубы Фідэля Кастра, г.Мінск, 6 мая 2026 г.
2. Падчас урачыстага адкрыцця выставачнага праекта да 100-годдзя лідара Кубы Фідэля Кастра, г.Мінск, 6 мая 2026 г.
3. Экспазіцыя выстаўкі «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея» падчас урачыстага адкрыцця выставачнага праекта да 100-годдзя лідэра Кубы Фідэля Кастра, г.Мінск, 6 мая 2026 г.
4. Удзельнікі адкрыцця выставы «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея» падчас урачыстага адкрыцця выставачнага праекта да 100-годдзя лідэра Кубы Фідэля Кастра, г.Мінск, 6 мая 2026 г.
5. Дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар падчас адкрыцця выставы «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея» падчас урачыстага адкрыцця выставачнага праекта да 100-годдзя лідэра Кубы Фідэля Кастра, г.Мінск, 6 мая 2026 г.
6. Удзельнікі адкрыцця выставы «Легендарны камандантэ. Гераічная эпапея» падчас урачыстага адкрыцця выставачнага праекта да 100-годдзя лідэра Кубы Фідэля Кастра, г.Мінск, 6 мая 2026 г.