Узнагароджанне работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
7 мая 2026 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Леанідавічам Воінавым наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве па адкрыцці фотавыставы «Жанчыны, якія стварылі эпоху», арганізаванай Прэзідэнцкай бібліятэкай, быў прадэманстраваны фільм, заснаваны на дакументах БДАКФФД. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Пятровіч Сяргеенка ўручыў узнагароды работнікам архіва і работнікам Прэзідэнцкай бібліятэкі.
Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Пятровіча Сяргеенкі за высокі прафесіяналізм і творчы ўклад у падрыхтоўку фільма ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Жанчыны, якія стварылі эпоху» атрымалі дырэктар архіва А.М.Ганчар, вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-давед. аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій С.Р.Дошчачка і вядучы інжынер аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій М.Д.Рэбеш.
У завяршэнні мерапрыемства работнікі архіва былі запрошаны на пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і прынялі ўдзел у рабоце Палаты прадстаўнікоў.
Рэспубліканская акцыя «Жанчыны, якія стварылі эпоху» ўключае ў сябе падрыхтоўку фотавыставы і фільма пра 9 жанчын, Герояў Сацыялістычнай Працы. Мэтай мерапрыемства было паказаць дзяржаўную значнасць ролі жанчыны ў развіцці краіны і грамадства.
Згодна з праведзенай работай у фондах архіва былі выяўлены фота- і кінадакументы аб 9 заслужаных работніках прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры.
Работнікамі архіва былі падрыхтаваны 9 відэаролікаў, у якіх упершыню выкарыстоўвалася ўнікальная кінахроніка з фондаў архіва, адабраны найцікавыя фотадакументы аб дзевяці жанчын – Героях Сацыялістычнай Працы. Відэасюжэты падрыхтаваны аб Героях Сацыялістычнай працы: Саламаха Варвары Міхайлаўне, Бакунец Ніне Фёдараўне, Гарачку Зінаідзе Пятроўне, Ардзе Таццяне Рыгораўне, Ярашэвіч Зінаідзе Пятроўне, Шатухінай Антаніне Уладзіміраўне, Гулідовай Валянціне Мікалаеўне, Казлоўскай Любові.
Першы ролік працягласцю 5 хвілін быў падрыхтаваны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з выкарыстаннем архіўных фотадакументаў і прадэманстраваны ў Парку Перамогі 1 мая на Свята Працы падчас выступлення народнага артыста Беларусі, саліста Вялікага тэатра оперы і балета Уладзіміра Громава.
Падрыхтаваны ў рамках рэспубліканскай акцыі «Жанчыны, якія стварылі эпоху» праект стаў найважнейшым мерапрыемствам па прасоўванні яго ў інфармацыйнай прасторы, сродкам грамадзянскага і партыятычнага выхавання, фарміраванні духоўнай сувязі розных пакаленняў.
Усе відэаролікі размешчаны па электронным адрасе і на тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!
| Узнагароджанне работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 1. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Касцевіч падчас адкрыцця фотавыставы «Жанчыны, якія стварылі эпоху», г.Мінск, 7 мая 2026 г. |
![]() |
| 2. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падчас адкрыцця фотавыставы «Жанчыны, якія стварылі эпоху», г.Мінск, 7 мая 2026 г. |
![]() |
| 3. Узнагароджанне ўдзельнікаў праекта «Жанчыны, якія стварылі эпоху», г.Мінск, 7 мая 2026 г. |
![]() |
| 4. Падчас адкрыцця фотавыставы «Жанчыны, якія стварылі эпоху», г.Мінск, 7 мая 2026 г. |
![]() |
| 5. Падчас адкрыцця фотавыставы «Жанчыны, якія стварылі эпоху», г.Мінск, 7 мая 2026 г. |




