Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мітынгу, прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

8 мая 2026 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу «Мы памятаем», прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Навабеліцкіх брацкіх могілках.

Мерапрыемства сабрала самых розных удзельнікаў – прадстаўнікоў адміністрацыі, арганізацый і навучальных устаноў. Падчас мерапрыемства ўспаміналі подзвіг і ахвяру савецкага народа, якія сталі цаной Перамогі і міру.

У словах выступоўцаў, і ў вачах прысутных, гучаў галоўны пасыл для ўсяго свету – наша Беларусь Памятае і захоўвае Вялікую Перамогу нашага народа над карычневай чумой чалавецтва. І як бы ў краінах «Заходняй дэмакратыі» не спрабавалі прынізіць подзвіг Савецкага салдата, які засланіў сабой ад гібелі жыццё будучых пакаленняў, ім не наканавана забыць чысціню праўды аб тым Вялікім і Светлым свяце – Дні Перамогі!

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў баях, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да магіл воінаў.

Вечная памяць героям, загінуўшым у баях за Перамогу!

На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на мітынгу «Мы памятаем», прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Навабеліцкіх брацкіх могілках.