У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў урачысты сход да Дня Перамогі і Дня Дзяржаўных сімвалаў

8 мая 2026 года, напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся ўрачысты сход калектыву.

З прывітальным словам да супрацоўнікаў звярнулася намеснік дырэктара архіва Наталія Булойчык. Яна павіншавала калег з надыходзячым святам, падкрэсліўшы, што сёння як ніколі важны ўклад кожнага чалавека ў захаванне міру і перадачу сапраўдных каштоўнасцей будучым пакаленням.

Асаблівая ўвага ў выступленні была ўдзелена маючаму адбыцца дзяржаўнаму святу — Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (адзначаецца ў другую нядзелю мая). Наталія Булойчык адзначыла, што нашы нацыянальныя сімвалы аб’ядноўваюць народ у імкненні да стварэння і незалежнасці, з’яўляюцца ўвасабленнем суверэнітэту, адзінства і багатай культурнай спадчыны краіны.

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі паглядзелі дакументальны фільм з цыкла «Беларусь стваральная» – «Сцяг, герб, гімн – дзяржаўныя сімвалы Беларусі». Стужка расказала пра гісторыю станаўлення сучаснай сімволікі, значэнне кожнага элемента герба і флага, а таксама пра ролю гімна ў жыцці грамадства.

 

1. Выступленне намесніка дырэктара архіва Наталіі Булойчык
2. Правядзенне мерапрыемства
3. Правядзенне мерапрыемства
4. Правядзенне мерапрыемства