Аб віншаванні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пасюгі Івана Аляксандравіча

6 мая 2026 года, напярэдадні 81-й гадавіны з Дня Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, начальнік галоўнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама Арцём Камалыяў, адказная за ідэалагічную работу галоўнага ўпраўлення юстыцыі Вікторыя Цымбалава і дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў разам з прафсаюзным актывам установы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пасюгу Івана Аляксандравіча.

Іван Аляксандравіч Пасюга перасягнуў стогадовы юбілей. Яго франтавая біяграфія пачалася на Алтайскім краі сувязістам, а скончылася ў Кёнігсбергу. Ордэны і медалі сведчаць аб ягоным доўгім гераічным баявым шляху. Прыемна адзначыць, што адукацыя ў ветэрана – гісторык-архівіст.

Госці цёпла павіншавалі ветэрана з надыходзячым святам Вялікай Перамогі, уручыўшы памятныя падарункі, пажадалі яму моцнага здароўя і доўгага жыцця.

Арцём Камалыяў адзначыў, што калі мы сустракаемся з ветэранамі, якія прайшлі вайну і захавалі ясны розум, цвёрды характар, мы лепш разумеем, што такое сіла духу.

– Наша спакойнае жыццё, магчымасць працаваць, выхоўваць дзяцей і не баяцца заўтрашняга дня – вынік іх мужнасці і стойкасці, – сказаў Арцём Камалыяў.

Юрый Шастапалаў павіншаваў Івана Аляксандравіча з Днём Перамогі і ад імя Камуністычнай партыі Беларусі выказаў словы прызнальнасці і падзякі за мірнае неба над галавой, за Вялікую Перамогу, якую ў нашага народа ніхто не адбярэ!

 

1. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пасюга Іван Аляксандравіч
2-5. Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пасюгі Івана Аляксандравіча