21 сакавіка 2018 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя фотавыставы «Дом мой, сталіца», прысвечанай 80-годдзю стварэння Савецкага раёна г. Мінска
21 сакавіка 2018 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя фотавыставы «Дом мой, сталіца», прысвечанай 80-годдзю стварэння Савецкага раёна г. Мінска. Арганізатары: установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД), ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска».
У фотавыставе прадстаўлены 38 фотадакументаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, адлюстраваўшых Савецкі (з 1938 па 1961 гг. – Варашылаўскі) раён за перыяд з 1932 па 1984 гг. Гэта фотаработы вядомых аўтараў Н.Бандарыка, В. Марцыёнка, В. Лупейкі, Я. Коктыша, Л. Папковіча, М. Ананьіна.
Прадстаўленыя фатаграфіі валодаюць вялікай гістарычнай праўдзівасцю і мастацка-выразнай сілай. Іх сапраўднасць не толькі павышае інфармацыйную каштоўнасць, але і ўзмацняе пазнавальны пачатак усёй нашай архіўнай спадчыны аб гісторыі Савецкага раёна г. Мінска, што асабліва важна і актуальна напярэдадні святкавання яго 80-годдзя са дня стварэння. На прадстаўленых фотаздымках – трамвай маршруту №1 “Таварная-Камароўка” ў раёне Камароўкі (1932), новы будынак Інстытута фізкультуры (1939), від на старую Камароўку (1946), старшына міліцыі С. Г. Канавалаў падчас дзяжурства на Камароўскім рынку (1955), на гатункавыпрабавальным участку лёну Мінскай балотнай станцыі (1956), плошча Якуба Коласа падчас рэканструкцыі (1958 ), від на галоўны вытворчы корпус Мінскага радыёзавода (1961), будаўніцтва Камароўскага рынку (1974), аздобныя працы на станцыі «Плошча Якуба Коласа» Мінскага метрапалітэна (1984).
У праграме былі прадэманстраваны асобныя сюжэты з кіначасопісаў “Савецкая Беларусь” за 1949, 1950, 1953, 1957, 1963, 1964, 1974, 1977 гады і “Навіны дня” (1953); аператары: С. Фрыд, М. Бераў, В. Пужэвіч, В. Цяслюк, І. Рамішэўскі, І. Пікман, Ю. Гарулёў; з к/ф “Мы жывём у Мінску”, 1958 г., аўтар сцэнарыя: Алесь Кучар, “Беларусьфільм” з фондаў БДАКФФД.
У праграме выступілі:
– загадчык сектарам культуры адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска І. Г. Варонін;
– дырэктар ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» А. В. Кубышкіна;
– намеснік дырэктара Цэнтральнай бібліятэкі імя Я. Купалы Е.І.Мацвеева;
– галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД А. К. Кот;
– загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Т. Л. Рахманько.
У выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Л. В. Нікольскага прагучаў гімн Савецкага раёна г. Мінска і ў запісе песня аб Мінску “Дом мой, сталіца” ў выкананні Аляксандра Падгайскага і Наталлі Гайды ў суправаджэнні эстраднага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага.