БДАМЛМ па-новаму раскрывае Івана Шамякіна

22 красавіка 2026 года, напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала ў галерэі «Лабірынт» культурна-асветніцкае мерапрыемства «Майстры беларускай культуры. Іван Шамякін». Сярод спецыяльна запрошаных на мерапрыемства былі: Аляксей Рагаўцоў і Марыя Шамякіна, родныя ўнукі класіка беларускай літаратуры; Міхаіл Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; Дзмітрый Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).

Асноўнай падзеяй культурна-асветніцкага мерапрыемства стала падпісанне пагаднення паміж Нацыянальнай бібліятэкай і спадкаемцамі Івана Шамякіна. Важнай часткай былі выступленні, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка. У сваім выступленні Дзмітрый Самахвалаў распавёў пра архіўную спадчыну класіка беларускай літаратуры, што захоўваецца ў БДАМЛМ. Фонд 154 Івана Шамякіна пачаў фармавацца ў 1960-х гг.Сёння ён з’яўляецца адным з найбуйных асабістых фондаў у нашай краіне. Акрамя таго, дакументы, звязаныя з імем пісьменніка, захоўваюцца ў іншых фондах БДАМЛМ. Вядучы навуковы супрацоўнік прадэманстраваў, як на аснове архіўных дакументаў мы можам па-новаму, часам з нечаканых бакоў раскрыць асобу класіка, падкрэсліў іх важнасць як аб’ектыўнай крыніцы.

 

1. Выступленне Дзмітрыя Самахвалава
2. Выступленне Марыі Шамякінай
3. Выступленне Міхаіла Пазнякова
4. Аляксей Рагаўцоў, Дзмітрый Самахвалаў, Марыя Шамякіна, Міхаіл Пазнякоў