Аб правядзенні семінара-практыкума на тэму «Фарміраванне і афармленне спраў. Перадача дакументаў на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы»

15 красавіка 2026 года на базе рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Аршанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» Н.Я.Сянькоўскай, загадчыкам аддзела фармавання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы, праведзены семінар-практыкум на тэму «Фарміраванне і афармленне спраў. Перадача дакументаў на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы».

Работнікі прадпрыемства былі азнаёмлены з нарматыўнымі прававымі актамі і метадычнымі дакументамі па пытаннях фарміравання спраў пастаяннага захоўвання і перадачы іх на захоўванне ў дзяржаўны архіў. На практыцы былі сфарміраваны некалькі спраў пастаяннага захоўвання.

На фота: Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Н.Я.Сянькоўская праводзіць семінар-практыкум для супрацоўнікаў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Аршанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»